Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

Або —

На вогнішчы басанож,
У руках вінтоўка, нож…

Ці калі —

На вогнішчы стала пячы.
На вуліцы вецер, бура…
Трэба ўцячы,
Каб была цэлая шкура
А мы босыя адступаем.

Гэтыя і цэлы шэраг іншых лёзунгаў і чыннасьць босых сапраўды дазваляюць думаць аб іх, як аб маласьвядомай сіле ў рэволюцыі, аб сіле, якая стыхійна трапіла ў рэволюцыйны вадакрут.

Поэме не хапае зусім нямнога асобных рысаў, якімі-б выразнасьць босых стала яскравей і паўней. Увесьці-б аўтару гэтыя рысы, і тады далёка ясьнейшы выгляд мела-б і сама крытыка твору.

Але, ці знарок, ці па недагляду, поэта прапусьціў іх, і разуменьне яго босых, як клясавае катэгорыі, стала рознасэнсным. Зараз мы дапускаем тую думку, што М. Чарот, ужываючы тэрмін „босыя“ меў на ўвазе беларускую сялянскую галоту, а ўкладаючы ў іх вусны жорсткія і часта нерэволюцыйныя лёзунгі і выказы, хацеў гэтым падкрэсьліць іх векавую злосьць на прыгнятальнікаў-окупантаў. Але разам з гэтым, бясспрэчна, што ўплыў А. Блока, які бязумоўна меўся, захапіў сабою нашага песьняра і з боку адзеньня ім тулю сымболізму і лёгкай містычнасьці на герояў свае поэмы — босых. Дзякуючы апошняй акалічнасьці, так і засталося не ўсталява-