Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

ным, ці поэма „Босыя на вогнішчы“ пролетарская па зьместу, ці ўсяго яна толькі рэволюцыйная. І дагэтуль думкі падзяляюцца надвае…

Аднак, тое ўражаньне, якое пакінула па сабе поэма і ў чытача і ў беларускай літаратуры, сьведчыць нам, што гэты твор М. Чарота ёсьць надзвычайным зьявішчам у беларускай літаратуры. Ён падняў аўтара на значную вышыню, выявіў у ім багатыя творчыя здольнасьці і сілу поэтыцкага натхненьня. „Босыя на вогнішчы“ ўзбагацілі беларускую поэзію новымі дасягненьнямі і ў справе музычнасьці беларускага вершу. Праўда, тут нельга згадзіцца са словамі Тодара Глыбоцкага, які кажа: „Поэма „Босыя на вогнішчы“ М. Чарота канчаткова вырашыла ідэёвы напрамак беларускае літаратуры і паставіла на яе чале новыя сілы“[1]. Праўдзівей будзе, калі сказаць, што фактычна сама поэма зьяўляецца творам, для напісаньня якога аўтар атрымаў, штуршок ад акрэсьленых к таму часу новых ідэй. Гэтыя новыя ідэі, у сваю чаргу, ня толькі высунулі (а не паставілі) новыя сілы, а і аднавілі старыя сілы ў беларускай літаратуры. „Босыя на вогнішчы“ бадай што былі яскравым выяўленьнем творчасьці новых і абноўленых сіл… Гэта об‘ектыўна і ўвогуле ў стасунку да беларускае літаратуры. У стасунку-ж да самога творцы,

  1. Шляхам жовтняТодара Глыбоцкага ў украінскім часопісу „Молодняк“, лістапад 1927 г., № 11, Харкаў.