Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

М. Чарота, пакуль „Босыя на вогнішчы“ ёсьць чуць апотэознай нотай у яго творчай сымфоніі.

III

Так. Да апошняга часу, вось ужо на працягу пяці год, поэта нам ня даў ніводнага твору, які б па сваёй сіле і багацьцю гармоніі раўняўся з поэмай „Босыя на вогнішчы“. Гэта, вядома, ня значыць, што далейшая творчасьць М. Чарота не паказвае тых ці іншых адзнак свайго разьвіцьця. З боку ўдасканаленьня формы многія вершаваныя творы поэты пашлі шмат наперад ад „Босыя на вогнішчы“. Іх музычнасьць блізка не перагнала ўсе лепшыя ўзоры ў беларускай поэзіі. Дый зьмест пазьнейшых твораў М. Чарота ня траціць сваёй сілы і глыбіні. Так, у поэты надалей не наглядаецца ніводнага прыкладу ўхілу ад грамадзка-соцыяльных тэм. Наадварот, у Чаротавых творах, што напісаны ім пасьля „Босыя на вогнішчы“, як і ў ранейшых, думка цесна зьвязана з падзеямі сапраўднага жыцьця. Каб шчыльней быць з ім зьвязаным, М. Чарот паранейшаму цьвёрдымі крокамі ўступае ў вір жывое чыннасьці. Поэта выбірае сабе грамадзка-літаратурную арэну. Ужо з 20 году ён становіцца сакратаром і неадменным супрацоўнікам газэты „Савецкая Беларусь“. На гэтай пасадзе пясьняр працуе да восені 1921 г. Разам з тым, маючы нахіл да тэатру, ён піша п‘ескі („Слуцкая варона“, „Мікітаў лапаць“ ды інш.) і п‘есу-поэму „На Купальле“. А каб самому ўдас-