Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

Поле ціха шаптала калосьсем,
Як находзіла ворагаў раць.
Гэта ты у чырвонаю восень
Сонны край свой пачаў вартаваць
. На шляху, на прыбітым гасьцінцы,
На здратованых коньмі палёх —
Гучны кліч твой, як водблеск зарніцы,
Адгалоскам жывучым разьлёг…
Ты вярбою шумеў пры дарозе,
Гальлём вабячы неба блакіт,
Да тых гоняй хіліўся бярозай,
Дзе прастор быў крывёю заліт…
(Ц. Гартнаму. „Полымя№ 2, 1923 г.).

У вібрацыях гэтых пявучых гукаў выяўляюцца і мотывы нацыянальнай рэволюцыі і любасьць да радзімы.

Але іх пявучасьць далёка ад плаўкіх сэнтэнцый. Гукі акрэсьлены, загартованы агнём змаганьня. Думкі і пачуцьці, што кіпяць у нутры, абуджаныя чытаньнем гэтых надзвычайна гармонічных песьняў-позываў, не варочаюць назад, а накіроўваюць у наступнае, у будучыню, да сьветлых даляў. Пясьняр бачыць, што гэтыя далі парошчаны чырвонымі вясьнянкамі. Вершы пад гэтай назвай даюць нам суцэльны вобраз процэсаў і настрояў у працы пры ўмовах вольнага соцыялістычнага будаўніцтва краіны. Пясьняр малюе працу ў ружовых фарбах, у творчых парываньнях. Уся істота працаўніка сабрана ў адну кропку — увагі да сахі, да молата, да поля, да заводу.

У некаторай долі ў разгляданых вершах можна знайсьці і тэму і мотывы з пэрыоду „Завірухі“.