Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Путы старых умоў — падстава няволі. „Чырвоныя вясьнянкі“ малююць нам цеганіну, пакуль яшчэ няшырокага размаху, наступу машыны на вёску. Цікава, пры гэтым, што ў нашага песьняра рэволюцыя індустрыяльнага адраджэньня Савецкае Беларусі выглядае прыгожаю казкаю, у якой:

Змрокам ціхім сьпеў салаўіны…
Гай шапоча кустам альховым…
Ён прыехаў — рыцар машыны —
Кахацца з дзяўчынай вясковай[1].

Музыка вясельля „рыцара машыны з дзяўчынай вясковай“ мае, зразумела, і адпаведныя здарэньню мотывы, акорды. „Гудзе гудок. Паўзуць машыны ў шыр і даль палёў, балот“. І тут жа новы вобраз гэтага поступу, выказаны наступна:

Імчыцца раць сталёвых коняй,
Капыт-калёс чуваць іх звон.
Араты, не ўзараўшы гоняй,
Глядзіць, вачам ня верыць ён.

Сама конструкцыя „Чырвоных вясьнянак“, сымэтрычна падзеленая на чатыры квадры, як-бы пазначае чатыры стадыі рэволюцыйнага процэсу індустрыялізацыі вёскі. Першая квадра — гэта пролёг; яго зьмест — урачыстасьць лета, іначай, урачыстасьць адноўленага жыцьця. Яна выглядае: у звоне рэчак крыгамі, у сьпеву жаўранка, у прывітаньні ранку

  1. Чырвоныя вясьнянкі“, „Полымя№ 3-4, люты—сакавік 1923 г. Менск.