Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

Праўда, яно, гэта жыцьцё, яшчэ поўнасьцю не закрасавала. Але хто можа сумнявацца, што комсамолія ня прысьпешыць яго панаваньня? Поэта тым болей упэўнены ў гэтым. Ён яскрава адчувае яго подых, яго шалясьценьне. Комсамольцы — яго вяшчуны. Не, поэта ня можа ня быць да канца самім сабою: ён далучае сябе да комсамольцаў, бо і Беларусь — комсамолія!

У той жа час Янка Купала ў сваім памятным вершы „Арлянятам[1] выказаў ім сваё братэрскае ўшанаваньне. Ён, як-бы блаславіў іх на ўдзячную адказную працу. М. Чарот захапіўся настроем гэтае працы, дакрануўшыся яе маладых купінкаў, пушыстае руні…

Ад чыстасьці і сталёвай гранёнасьці формы гэтай нізкі Чаротавых вершаў, як ад сьцяны гарох, адскаквалі фальшывыя ўплывы надзенных кірункаў у літаратуры. Прыватна, імажынізм, да якога поэта наварачваў узрокі, быў чужы ўсёй яго істоце.

Постаць М. Чарота мэрам-бы мела імунітэт, якім адбівалася і адбілася ад заразы гэтай дробна-мяшчанскай богемскай плыні. Выразна відаць, як налёты імажыніцкіх настрояў, крануўшыся Чаротавай леры, рассыпаліся павуцінаю. Жывы, бліскучы, віруючы рэволюцыянізм ня мог ухавацца і пад тулем ужыванай поэтам сымболічнасьці, ці, праўдзівей, алегорычнасьці. І гэта добра. Бо тыя некалькі вершаў,

  1. Упяршыню верш быў надрукаваны ў № 1Маладняк“, 1923 г.