Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

чавы выспы ды інш. З вышыні „Сонца і зор“ чырвонакрылы вяшчун наглядае выяўленьне рознастайных форм жыцьця кожнае краіны. Сутнасьць яго амаль аднолькавая ўсюды, пачынаючы ад мяжы, якая аддзяляе Савецкі Саюз ад Польшчы. Над Польшчаю носіцца белы арол, які

Ў паветры палошча
Крывавыя когці…
Уніз пазірае ён ласа,
А там сьвежае, цёплае мяса…

Чырвонакрылы вяшчун яго зьбівае, і яму адклікаюцца з зямлі словам „Пабеда!“

Яго вітаюць і —

Ад меж Пазнані
Да нізін Рура,

дзе „рабочыя ходзяць хмура“.

У Францыі ён вітае паўстаньне з магіл комунараў, якія —

Сыплюць іскры ўлева і ўправа.

Вяшчун і „чорнакожым аня страх“. Сваю іскру ён закідае ў Алжыр. Гэта выклікае — „Замест плачу — песьні, скокі“ і выгукі

— Нам ня жаль!
Нам ня жаль!
Хай агонь затопіць даль…

Яму нехта крычыць з Трыполі,

— То вяшчун сусьветнай волі!

Далей, калі чырвонакрылы вяшчун пралятае над выспай Сьвятое Алёны „Над магілай Наполеона“,