Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

ён падае вокліч да яго. У гэтым воклічы адчуваецца надсьмяяньне над вялікасьцю Наполеона, якая скончылася тым, што палкаводчы нават не валодае і невялічкаю выспай, ня толькі цэлым сьветам, які ён мерыўся падабраць пад сваю ўладу. Каб мець сілу на гэта,

Трэба ўзьняцца
На сінію гладзь
І неба павінна табе пакарацца.

Чарговы этап — у Колюмбію. Машына над фабрыкамі і заводамі вядомага Форда.

Фабрыкі і заводы
Гудкамі рагочуць,
І неба чарнее ад дыму…

Чырвонакрылы вяшчун гукае:

— Гэй, магутнейшы Форд!
Зубамі са злосьці паляскай,
Ня будзеш ты ўласьнікам
Ні фабрык, заводаў, ні гораду…
Мы пабядзілі!
Наша ўсё, наша!
Заводы, аўтомобілі,
Гарадоў небаскробы…

І ціхаакіянскія выспы — Сандвічавы, Новая Гвінэя, контынэнт Аўстралія, над якімі вяшчун спускаецца ніжэй; яму шлюць праз дзікуноў вітаньне. Апошнія станцыі палёту — Ява, Суматра, Кітай і Японія. Японія, гэта

Краіна тая,
Што выспай чырвонай
У акіяне.

Яна асьвечана Фузі-Ямай, агнядышачай гарою.