намер выявіць вобраз імкненьняў к палёту чалавека заслугоўвае пільнае ўвагі. Апець яго і ў сплёце рытму слоў наблізіць да адчуваньня — вялікая справа…
Няхай М. Чарот не дасягнуў патрэбнага ў гэтым кірунку эфэкту, але ён, бязумоўна, даў удалую спробу гэтага дасягненьня. Тым ня меней, поэма-фантазія „Чырвонакрылы вяшчун“ займае значнае месца ў творчасьці нашага песьняра i гаворыць сабою аб шырокім развою яго поэтычнага таленту…[1].
V
Падобнай поэме „Чырвонакрылы вяшчун“ і па характару, а часткаю і па форме пісьма, зьяўляецца трэцяя поэма М. Чарота „Ленін“. Поэма „Ленін“ напісана ім на адгоне каля двух гадоў ад часу напісаньня першых двух поэм. Але, як і першыя, поэма „Ленін“ прысьвечана аўтарам аднаму з найвялікшых здарэньняў у гісторыі вялікай Кастрычнікавай рэволюцыі — сьмерці яе правадыра, Уладзімера Ільліча Леніна.
Водгук на сьмерць Леніна выказаўся ў колёсальным узрушэньні ўсяго працоўнага чалавецтва. Памeру і сіле жалобы ня было граніц. Гэтыя дні памятлівы нам сваёю трагічнаю вялікасьцю, сваёй неабдымнаю трагедыяй. Савецкі Саюз паў на калені перад труною свайго творцы. Пахаваньне правадыра
- ↑ Поэма „Чырвонакрылы вяшчун“ вышла ў 1927 г. асобным выданьнем у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве ў ліку 3.000 экз.