Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

ўвабрала ў сябе ўсю шчырасьць, усю павагу, якою абнімалі працоўныя гушчы таварыша Леніна ў яго жыцьці.

Сусьветная літаратура адвяла сьмерці Ўладзімера Ільліча надзвычайную ўвагу. Дзесяткі выдатных пісьменьнікаў прысьвяцілі гэтаму здарэньню свае творы.

Не засталася бяз водгуку на сьмерць Леніна і маладая беларуская літаратура. Рад беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў прысьвяцілі Леніну свае творы. Але значнейшым і багацейшым творам, прысьвечаным Леніну — ёсьць поэма М. Чарота „Ленін“.

Ва ўступнай частцы свае поэмы М. Чарот кароткімі моцнымі радкамі жалезнага дынамічнага вершу перадае нам тую сілу ленінскага „я“, з якою так шчыльна было злучана сьвядомае разьвязаньне справы вызваленьня беларускае вёскі:

Ленін!
Ленін!
Ленін!
Фабрыка і завод грукоча…
А вёска… блакітная вёска
Нічога ня хоча…
— Што нам вызваленьне?!
Загнаць бы пана ў дошку!
Зямлі і волі!
А болей нічога,
Нічога болей!..
— Бяз Леніна ні да парога…
Галосяць гудкі заводаў…