Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

А поле,
Наша курганнае поле:
„Ад веку мы спалі“…
Калосьсямі жыта заводзіць.
Спаліць!.. Усё спаліць…
Тысяча дзевяцьсот семнаццаты год…
„Паўстане людзкі род!“

|}

Фактычна ў гэтых радкох, у сьціслай сконцэнтраванай форме паказана поўнасьцю ідэя поэмы. Далей, цэлых дзевяць падзелаў яе адведзены разгортваньню вобразу разьвіцьця рэволюцыйнага руху, на чале якога стаяў Ленін, у аспекце яго ўспрыйманьня беларускім селянінам.

Кожны падзел поэмы „Ленін“ зьяўляецца асобным вобразам, які малюе сабою асобны пэрыод вялікае ленінскае эпохі, пачынаючы з часоў вайны. Гэтыя падзелы вобразы непасрэдна зьвязаны паміж сабою тым ростам уплыву популярнасьцю імя Леніна, якія настойна і рашуча заваёўвалі беларускую вёску. Гэтак, папершае, праходзіць перад намі „блакітная вёска“, у якой

Сярод васількоў-калосьсяў
Жыве селянін Мікіта…

Блакіт і васількі, зразумела, не для Мікіты, які „сумна галосіць“ і „ад усходу да заходу сонца стогне“. Цяжкае жыцьцё з усіх бакоў націскае на селяніна Мікіту. Ён нарадзіўся ва ўмовах пякельных бядняцкіх мук і недахваткаў. Працаваў да сёмага поту, аддаючы плён свае працы і на пана, і на папа, і на прыгонны дзяржаўны апарат. Да ўсяго, нарэшце,