Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

бістыя рыскі, уласьцівыя селяніну ў першыя часы Кастрычнікавае рэволюцыі, накшталт таго, як

Мікіта з Леніным раіцца,
Як шчасьце здабыць мужыку,
Кажучы яму пры гэтым:
Зрабі так, каб пачуць хоць пра сына!

Але не аднаму Чаротаваму знацьцю вёскі трэба прыпісаць багацьце і колёрытнасьць фарбаў яго поэмы „Ленін“. Тут многае залежыць і ад пясьнярскай здольнасьці і ад соцыяльнага характару яго музы. Пясьняр праз сваю істоту прапускае думкі і настроі паслаўшых яго ў вір змаганьня мільёнаў працоўных. З гэтае прычыны так рэльефны і так праўдзівы Чаротавы творчыя вобразы… Загэтым, далей, поўны і важкі, як вінаградныя галінкі, зьмест і ідэя кожнае яго рэчы. У Чарота нельга знайсьці тых тулявых, пушыстых, лёгкадумных слоў-сказаў, да якіх даткніся — і яны рвуцца, як павуціньне. Розныя „ночна-макавыя колеры“, „прарубы вуліц ажалобіліся“, „пругка-цьвёрдыя брусьніцы буйных зор“, уласьцівыя некаторым поэтам, чужыя Чароту. Чужыя таму, што ён поэта-барацьбіт, а не староньні, хоць і актыўны глядач-сантымэнталісты. У кожным сказе Чарота адчуваецца пульс рэволюцыйнага подыху. Вось чаму зусім не падыходзяць да агульнага тону выпадковыя ноткі, накшталт „у вёсцы блакітнай“. Іх ня трэба для ўпрыгожаньня і без таго дасканалай музычнасьці Чаротавага вершу.

Поэма „Ленін“, як і іншыя поэмы песьняра, з мастацкага боку ня ўступаюць лепшым узорам у