Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

беларускай літаратуры. Багатая рыфма, яе перамежны тэмп, пільная апрацоўка, акрэсьленасьць думкі, — усё кажа за выдатнасьць Чаротавага таленту. Адметна, як М. Чарот з кожным разам усё больш аддае ўвагі на адшуканьне памеру ў сваім вершы, які-б найпаўней перадаваў сабою акрэсьлены момант колектыўных узрушэньняў грамадзтва.

У „Леніне“, як і ў „Чырвонакрылым вяшчуне“ асабліва пуката выдаецца гэта. Уступ і заключная частка поэмы, а таксама першы і другі яе падзелы, пабудаваны так, што чытач ня можа ня спыніцца на іх моцных, адрыўных, справоджаных клічнікамі і шматкроп‘ямі радкох, якія напружваюць яго настрой колькі мага. Уражаньне, дзякуючы гэтаму, навострываецца, ачулей робіцца пачуццё і ўся твая постаць калыхаецца трывогаю, надзеяй, спагадай, жаданьнем, імкненьнем…

У гэтым стасунку поэма „Ленін“ з формальнага боку як-бы крыху траціць у тым, што аўтар не захацеў правесьці яе ўсю ў тонах і рытме падобных, як ва ўступе ці ў заключнай частцы. Але, трэба здагадвацца, што на гэта ў яго былі свае важкія прычыны. Гэтыя прычыны часткаю заключаюцца ў сіле і адказнасьці моманту, якога датычыць кожны падзел поэмы. Зьяўленьне Леніна і яго сьмерць выходзяць з паласы яго творчай працы, як два адпраўныя пункты. Яны і адзначаны ў поэме вагромнейшымі ўздымамі ўрачыстасьці і трывогі, для выказу якіх патрэбна было болей фарбаў і дынамікі. Твор-