Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

Хутка яна робіцца правадыром паўстанцкай грамады і сама падае воклічы.

— Гэй, да ну, паўстанцы!
Ці-ж ня сорам!..
Ночку цёмную ў лесе спачываць:
За Бярозу гляньце!

Каханьне да Івана яна не прадала на багацьце пана-паляка; спакойнаму жыцьцю паперадпаставіла Марына паўстанцкую чыннасьць. Гэтай апошняй заплаціла загубаю мацеры.

У віры паўстаньня Марына нарадзіла сына, якому радавалася, як новаму паўстанцу. Дзіця калыхалі дружыньнікі, яму напявалі песьню сьвісты куль…

Паўстаньне кончылася вызваленьнем Беларусі. Пачалася мірная праца. Іван, вызвалены з Чырвонае арміі, стаў работнікам-зямляробам. Аднак ні Івана, ні Марыну не супакойвала тая думка, што Беларусь парэзала драцяная мяжа, за якую

Нёман ды сьлёз ня ўбірае.

З новаю сілаю аджывае ў яе нутры пачуцьцё паўстанкі. Марыне зноў нявесела. Клічуць пушчы яе песьнямі…

Сабрацца трэба ў дарогу —
Да братоў-паўстанцаў на ўспамогу.

Павіннасьць перад краінаю і працоўнымі перамагае ў ёй пачуцьцё мацеры, і Марына ідзе

Ратаваць краіну,
Што сьлязьмі аблітая…