Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

характарнасьць якраз кажа аб дадатных бакох Чаротавага таленту. У песьняра раз-по-разу насьпяваюць суцэльныя багатыя ідэі-вобразы, якія цалкам ахапляюць найвыразьнейшую палосу жыцьця Савецкае Беларусі.

Пясьняр старанна і пільна вывучае яе з усіх бакоў (а часта ў процэсе жыцьця яна вывучаецца сама) і пасьля, пераплавіўшы ў сваім пачуцьці, падносіць нам ва ўмела і здольна пабудаваным малюнку. Чатыры папярэдня разгледжаныя поэмы адбілі нам выдатныя, гістарычныя моманты процэсу вялікага сутрасеньня старых прыгонных падстаў жыцьця нараджэньня новага, вольнага існаваньня беларускіх працоўных гушчаў. У яскравых мулях прайшлі перад намі „босыя на вогнішчы“ („Босыя на вогнішчы“), бліснуў яркаю весялухаю лік „Леніна“, („Ленін“), страсянуўшы сваім адыходам у постацьнае нябыцьцё, зірнулі сьветлыя далёкі сусьветнае рэволюцыі („Чырвонакрылы вяшчун“). Гэтыя вобразы ўзьняліся разам з уздымам магутных хваль героічнага пэрыоду да новых дзён соцыялістычнага будаўніцтва.

У поэме „Карчма“ М. Чарот сплятае свае перажываньні ў іх сувязі з грамадзкімі здарэньнямі. Да гэтага часу пясьняр цалкам быў адданы службе колектыву, вышэйшым заданьням і мэтам грамадзкага жыцьця. Аб сабе — як аб ядынцы — ня кажучы.

Маладым, акунуўшыся ў вір цыклёпічных падзей революцыі, ён ня меў вольнае хвіліны, каб азір-