Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

нуцца на маланкаю прамінуўшы перад ім жыцьцёвы шлях. А тымчасам, у ім столькі цікавага і завабнага для палкіх мараў поэты! Сапраўды — вось-вось, некалькі гадоў таму, ён яшчэ пастух, пасьля вучань, затым настаўнік, сьледам афіцэр, далей паўстанец, барацьбіт за ідэі вызваленьня і адраджэньня свае краіны.

І разам — пясьняр, поэта… Гэтулькі захопных жыцьцёвых перыпэтый! Ды столькі на працягу перажытых гадоў, выбухных, бліскучых, рашаючых ідэалаў, жаданьняў, мэтаў. Які дзіўны пераплёт жыцьцёвых зьяў! і што за размах у іх разьвіцьці!

Узважыўшы гэта, поэта спыняецца на думцы напісаць умоўна біографічную поэму, i тэмаю для яе бярэ вясковую карчму. Яму

…чамусьці успомнілась сёньньня
Нашай вёскі старая карчма.
Каля вуліцы зломаны ганак,
Прызбы зрытыя, вокны бяз шыб,
Але там — ад рана да рана
Быў прастор для мужыцкай душы.
Пад страху абымшэлай драніцы,
Абы золак з пасьцелі падняў,
Помню, богу шкляному маліцца
Я з бацькам ішоў штодня…

Ня выпадковым, хоць і дзіўным, зьяўляецца тое, што поэта адпраўным момантам для свае новае поэмы бярэ вясковую старую карчму. З ёю, з гэтаю карчмою, у М. Чарота зьвязана вельмі многа імкненьняў, жаданьняў, намераў.