Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

Пачынаецца з часу рэволюцыі. Нашароханы рэволюцыйным уздымам, карчмар-Шлёма хутка ўспрымае прынесенае ім новае жыцьцё. Гэта адбываецца час расстаньня поэты з сваёю вёскаю і з карчмою.

Зварот на радзіму пасьля прызыву становіць яго перад фактам закончанага процэсу ўспрыняцьця ёю (радзімай) новага жыцьця. Вялікасьць гэтага ўсхвалявала перароджанага нутром юнака, ужо барацьбіта і песьняра, і выклікала ў ім бадзёрыя словы вітаньня вольнаму жыцьцю.

На сцэне — Шлёма-карчмар у новых умовах; ён кідае свой ранейшы занятак і жыве на хутары. Ён і „чуць ня хоча аб карчме“. Замест талмуду чытае брошуры — „Як пасеяць пшаніцу, ячмень“. Закінуў ён і Палясьціну і паліць сьвечкі на шабас. На старым месцы, дзе ўсё-ж тырчаць рэшткі карчмы, вее сьвежым маладым подыхам, залатога ўраджаю, што мужыцкімі знойдзен плячмі“.

Гэткім чынам, у „Карчме“ М. Чарота мы бачым яскравы вобраз нашае краіны Беларусі. Яна песьняром прапушчана перад намі ў разрэзе вялікіх гістарычных падзей. Малюнак вобразу, як ня трэба лепш, увабраны прыгожасьцю муль. Насычанасьць зьместу дае тая асаблівасьць яго, якая дадатна падае на ўвод аўтарам у пераплёт соцыяльных пытаньняў і нацыянальных момантаў.

У гэтай адлегласьці беларускае жыцьцё мала чэплена беларускімі пісьменьнікамі. Тут ізноў М. Чарота трэба аднесьці да пачынальнікаў. І цікава, што,