Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

ляюць думаць аб лёгкім перайманьні на гэты раз некаторых рысаў ва ўлюбёных ім расійскіх поэтаў (прыватна С. Есенін). Поэма шмат болей выграла-б з боку настраёвасьці, каб аўтар турбаваўся ў асобных мясцох аздобіць яе крыху сьвятлейшымі фарбамі. Затое ў даным выглядзе ў ёй больш жыцьцёвай шчырасьці і непасрэднасьці. У гэтых адносінах „Карчма“ адрозьніваецца ад папярэдніх поэм, у якіх, асабліва ў „Чырвонакрылым вяшчуне“, пераважае настраёвасьць над пачуцьцём…

VIII

У наступнай поэме „Беларусь лапцюжная“ поэта зноў вяртаецца да героічнага жанру ў сваёй творчасьці. Героічнасьць беларускае сапраўднасьці, якая к часу напісаньня песьняром шостае поэмы дала сябе адзнаць у выглядзе выпукленых посьпехаў на ніве савецкага будаўніцтва, ізноў займае поэту.

Балячкі часоў вайны пачалі загойвацца. Перш слабейшыя, а што далей — то мацнейшыя, яскравейшыя эфэкты нараджэньня вольнага жыцьця адчынілі сабою новыя кругавіды. Гісторыя цьвёрдымі фактамі апраўдвала Кастрычнік, адбіваючы яго жыцьцёвасьць на хуткім разьвіцьці прамысловага, сельска-гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Яшчэ помпезьней квяціўся Кастрычнікавы пераварот на фоне вырашэньня нацыянальна-дзяржаўнага пытаньня. Ba ўмовах Беларусі гэта набывала асаблівага значэньня, надаючы ўсяму тэмпу аформленьня новага жыцьця