Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

надзвычайную ўрачыстасьць. На вачох, ачула і выразна бурліў процэс падніманьня з нябыцьця да дзяржаўнае ўлады вякамі забітага і прыгнечанага народу. Нараджалася сваяасаблівая, цалкам прасочаная потам і працаю дасканала працоўная культура. Яе рэволюцыйны поступ рашуча крышыў на сваёй дарозе адвечныя гвалтоўныя перашкоды, рэшткі якіх у іншых выглядах прыкарэлі і да пасьлякастрычнікавых часоў. Цьвёрдымі крокамі выходзілі з шэрых хат, з сялянскіх гушчаў кадры палкіх патрыотаў соцыялістычнае дзяржавы. Усё паўней рабіліся скарбніцы сьвежых здабыткаў матэрыяльнае і духовае культуры. Доўгі зацяжны сум і маркота, зьвіўшыя моцныя гнёзды пад заімшэлымі саламянымі стрэхамі брудных вёсак, гінулі ў праменьнях бліскучае радасьці вызваленьня.

Перачуўшы гэта, наш поэта з натхненьнем, з гордасьцю, з гонарам пераможцы-ваякі абвясьціў:

Гэй, лапцюжнікі, слухай
Наша вёска ня будзе больш плакаць…
Па бруку гораду,
Бач, рухае,
Рухае горда
Лазою падплецены лапаць!..
З балота,
З ракітавай далі,
Акіянам аўсяных ніў,
Мы — Беларусі бяднота —
Сюды прынесены хваляй,
Хваляй сярдзітай, бурлівай…