Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

Мы ўжо сустракаліся адзін раз з падобнымі малюнкамі ў песьняра, калі казалі аб яго лірычных вершах. У поэме „Беларусь лапцюжная“ яны двойчы перад намі. Поэта ня можа іх абмінуць ці чапіць мімаходам. „Шлюб вёскі з горадам“ нагэтулькі вялікае, нагэтулькі грандыёзнае пытаньне, што вырашэньне яго хавае ў сабе не адзін і ня два захопных моманты для поэты. Тым болей вынаходзіць героічнае пекнаты ў разьвязаньні падобных пытаньняў той поэта, які адначасна зьяўляецца і непасрэдным будаўніком жыцьця. М. Чарот належыць да апошніх.

Яму, як гэткаму, відней ад другіх перадстае ўся вялікасьць і неахопная значнасьць для будучага соцыялістычнага жыцьця пасьпяховага вырашэньня гэтага пытаньня. Вось загэтым поэта і знаходзіць у сабе столькі натхненьня і пачуцьця, фарбаў і дынамікі, мастацка апяваючы проблему гораду і вёскі.

І чую песьню зноў заводу.
Ён будзіць, поле, лес, пакосы…
Імгліць іскрыцца над балотам
Пажоўкла злотным лісьцем восень.
Ахапкі промняў ткуць у высі
Узор зямлі: СССР.
Аб сонца ночы змрок разьбіўся,
Дзень новы прыдзе — маю веру.

Па багацьцю радасных настрояў, па размаху бадзёрых напеваў, па рэволюцыйнай насычанасьці „Беларусь лапцюжная“ вельмі блізка падыходзіць да „Босыя на вогнішчы“. У „Беларусі лапцюжнай“ М. Чарот ізноў падняўся на ўзровень выдатнейшых