Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

гораду. Вёска мусіць не адставаць у сваім разьвіцьці ад апошняга. Праўда, каб было што-кольвечы ня так, — М. Чарот і не намякае. Ён досыць загартаваны рэволюцыянэр, каб дапускаў да сябе недавер‘е. І ў тых радкох, якія, мэрам бы, наводзяць на гэта, — усяго пясьнярская знарочыстасьць, якую дыхтуе яму шчырая дбайнасьць аб вёсцы…

М. Чарот няўхільна на працягу ўсёй сваёй творчасьці мае ўстаноўку на сялянскую беднату, на вясковую басоту. У ёй ён бачыць значную, часам пераважную, рухавую сілу рэволюцыі. Гэта характэрная асабістасьць поэты надана яму станам беларускае экономікі, які надае важнейшую ролю ў рэволюцыйным руху беларускаму сялянскаму пролетару. Але яна перакорыць сутнасьці экономічнага разьвіцьця. Згодна апошняй, асноўную сілу, якая вядзе чалавецтва да соцыялізму, бязумоўна, складаюць сабою гарадзкія фабрычныя пролетары-рабочыя. Праўда, у беларускай рэволюцыйнай сапраўднасьці вёска адыграла агромністую ролю. На ёй таксама ляжыць багата заданьняў і ў справе соцыялістычнага будаўніцтва. Усё-ж актыўнейшым рухавіком у апошнім — гарадзкі пролетары…

Не наперакор, зразумела, і не ў адлічча ад гарадзкога пролетарыяту М. Чарот у сваёй поэме „Беларусь лапцюжная“ ізноў падкрэсьлівае сваё сялянскае пахаджэньне.

Лапцюжнай вёскі сын і, вось, не уцяку я, —
Адважна стрэчу я ўсіх ворагаў удар!