Беларусь“. Беларуская вёска — у новым, адроджаным жыцьці, у нясупыннай дынаміцы руху наперад — радасьць поэтавага існаваньня. Ён жыве, цешыцца пяе, калі чуе і бачыць перад сабою як
З балота, |
IX
У поэму „Беларусь лапцюжная“ М. Чарот уклаў многа поэтычнага пачуцьця і натхненьня. Яго творчы дар бліснуў у ёй прыгожаю, шматкаляроваю, вясёлкаю. Яскравыя, празрыстыя фарбы твору, яго дынамічны, трапяткі настрой, сакавіты, хвалюючы зьмест — пакідаюць моцнае і багатае ўражаньне. Паасобныя мясьціны ў поэме асабліва бліскучы і яскравы.
Уцалку гэты твор значна выгадвае перад іншымі поэмамі М. Чарота, як: „Чырвонакрылы вяшчун“, „Марына“ і „Карчма“, і шчыльна падбліжаецца да „Босыя на вогнішчы“.
З апошняю поэмаю — „Беларусь лапцюжная“ — лучыцца яшчэ і непасрэднай блізкасьцю зьместу. „Босыя на вогнішчы“ — гэта пролёг да таго музычнага твору жыцьця, якім стае соцыялістычнае будаў-