Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/170

Гэта старонка не была вычытаная

Гэткім чынам, поэма „Беларусь лапцюжная“, як-бы завяршае сабою акрэсьлены пэрыод творчасьці Чарота. Гэты пэрыод убірае ў сябе з вершаваных твораў шэсьць пералічаных поэм[1], два зборнікі вершаў[2], адрывак з сёмае поэмы „Атаман“ і рэдкія вершы, якія ня трапілі ў зборнікі.

Але, на працягу гэтага пэрыоду, творчасьць М. Чарота не абмежавалася пералічаным. Апроч вершаў і поэм, ім за час з 1917 па 1927 год напісана яшчэ шмат твораў бэлетрыстычных, новэль і апавяданьняў. Апошнія сабраны ім і выданы асобным зборнікам „Веснаход“.

X

Бэлетрыстычныя творы М. Чарота, як і яго вершаваныя творы, маюць вялікую популярнасьць і карыстаюцца значным посьпехам. Гэта сьведчыцца хуткім разыходжаньнем зборніка „Веснаход“, які за тры гады распаўсюдзіўся ў ліку пяці тысяч экзэмпляраў. Ды гэта ня дзіва. М. Чарот канвою для сваіх апавяданьняў, новэль і аповесьцяй таксама бярэ тэмы з часоў рэволюцыйных падзей на Беларусі. Першая новэля ў зборніку „Пасьля буры“ прысьвечана прыходу бальшавікоў на Беларусь. Вуснамі старога дзядулі пісьменьнік перадае тую радасьць, з якою вёска спаткала сваіх вызваліцеляў.

  1. Босыя на вогнішчы“, „Чырвонакрылы вяшчун“, „Ленін“, „Марына“, „[[|Карчма]]“ і „Беларусь лапцюжная“.
  2. Завіруха“ і „Выбраныя вершы“.