Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/172

Гэта старонка не была вычытаная

поэты. Нельга адказаць яго трапнасьці і прыгожасьці…

У новэлі „Кірмаш“ пясьняр падае характарыстыку вясковага жыцьця з боку рэлігійнага. Кастрычнік унёс глыбокую расколіну ў векавы ўплыў папоўства на цёмных сялян. Сяляне, разам з політычным вызваленьнем, рашуча пачалі вызваляцца і духова. Рэлігійны дурман быў самым пэўным сродкам для падтрыманьня няволі соцыяльнай і нацыянальнай. Далоў-жа яе разам з папамі — чмутнікамі працоўнага сялянства! У фэставы дзень „сьвятога Макавея“, наперакор ранейшым гадом, сяляне ня толькі ня моляцца ды не нясуць папу ахвяр, а ў большасьці ідуць на працу. Прыклад дае моладзь, якая рашуча дэмонструе супроць рэлігійных забабонаў…

Адно з апавяданьняў у зборніку датыркае балючага пытаньня самагонакурэньня ў вёсцы („Споведзь самагоншчыка“), некалькі іншых — пытаньняў сялянскага жыцьця.

Большая частка новэль і апавяданьняў, зьмешчаных у „Веснаходзе“, напісаны проста, у рэалістычным кірунку. Сюжэтнасьць іх слабаватая, інтрыгі бракуе. Але яны бяруць лёгкасьцю мовы і здаровым гумарам, якімі М. Чарот перасыпае кожнае з іх. Праўда, адсутнічае ў іх і псыхолёгічны момант ды соцыяльны аналіз вакольных умоў, у якіх адбываецца чыннасьць. М. Чарот ня мае ў намеры ацяжваць бліскучасьць фарбаў згусткамі цёмных рыс. Ён бярэ