Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/177

Гэта старонка не была вычытаная

За тое адсутнічае ў М. Чарота ўхіл да сантымэнтальных пачуцьцяў, уласьцівых некаторым з беларускіх пісьменьнікаў. Ізноў-жа рэволюцыйная шліфоўка поэты адыграла тут сваю ролю. У дадатак, М. Чарот, як-бы назнарок, сьвядома, сваю бэлетрыстычную творчасьць становіць на другое, другараднае месца ў параўнаньні з вершаванай.

Асноўнае патрабаваньне ў М. Чарота да сваіх бэлетрыстычных твораў — гэта, каб самы зьмест апавяданьняў меў неабходныя яму адпаведнасьць рэальнаму і ідыёвае абгрунтаваньне…

Паводле гэтых меркаваньняў, пабудован М. Чаротам і другі з узятых намі трох значнейшых яго твораў са зборніка „Веснаход“.

Назва яго — „Саматканая сьвітка“. Схэма апавяданьня наступная.

Па шляху з Менску да Слуцку ехала фурманка. Стары селянін Антось вёз дадому студэнта — Сьцяпана. Апошні быў у саматканай сьвітцы. Антось скардзіўся Сьцяпану на калатніну, якую прынесла вайна. А Сьцяпан хваліўся аб службе ў Маскве і аб магчымасьці з навукі мець белы хлеб. Вечарам апынуліся дома. Да Сьцяпана ў хату назьбіралася шмат людзей. Ізноў сяляне скардзіліся, а Сьцяпан хваліўся. Далей Сьцяпан аддаўся асабоваму жыцьцю — сустрэўся з Марысяю, якую кахаў. Гэта было на ад‘езьдзе ў Менск.

У Менску Сьцяпану далі назначэньне на службу ў Маскву і надзялілі мандатамі. Па дарозе ў Маскву,