Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

куды ён хутка паехаў, Сьцяпан пазнаўся з адным пасажырам у дарагім паліце. Гэта яго засмуціла, бо ў самога была саматканая сьвітка. Адзнаньне гэтага не пакідала Сьцяпана. Яму здавалася, што і калёсы цягніка адбіваюць: „Сьвітка! Сьвітка! Сьвітка!“

Далей — Сьцяпан у Маскве. Ён ужо ў ангельскім паліце, з портфэлем; швайцар яму адчыняе дзьверы. Да яго цяжка дайсьці. Калі таварыш намякае на перамену ў ім, Сьцяпан ня хоча і слухаць, ускладаючы віну на занятасьць вялікаю адказнаю працаю. У гэты час на Случчыне, адкуль родам Сьцяпан, пашлі розныя гутаркі аб яго вялікім чыне. Марыся, якую ён забыў, суцяшае сябе тым, што нібы Сьцяпану няма часу пісаць ёй лісты, бо ён вучыцца і працуе.

Праз нейкі час Сьцяпан на аўтомобілі прыехаў дамоў у госьці. Ён зусім другі „нібы перарадзіўся“. Каля яго маці хадуном-ходзіць, корміць-поіць. Сяляне глядзяць на яго, як на пана. А калі зайшоў наведаць Сьцяпана дзядзька Антось, дык яго саматканая сьвітка стала адваротнай Сьцяпану. Пакінуў ён любіць і Марысю, не захацеўшы з ёю і гаварыць аб гэтым.

Яксьці, едучы на трамваі ў Маскве, Сьцяпан пачуў гутарку рабочых, у якой яны нядобра адзываліся пра тых, хто езьдзіць на аўтомобілі. Успомнілі пра сьвітку, кажучы, „адзець-бы такім сьвітку і паставіць каля качагаркі“. Гэта смуціла Сьцяпана. „І тут сьвітка? — падумаў ён: — няўжо сьвітка мяняе