Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/179

Гэта старонка не была вычытаная

чалавека?“ Калі, вярнуўшыся дамоў, ён думаў аб гэтым выпадку, да яго прышла Аня, яго знаёмая-каханая. Пачаліся гутаркі пра жыцьцё. Аня выказала яму свае пажаданьні ў гэткіх словах:

„Я хачу, каб ты жыў поўным жыцьцём. Падумай толькі, як можна жыць на тваім месцы“. Сьцяпан уразумеў гэта і з свайго боку падзяліўся з Аняю думкамі, якія формуюцца ў наступным: „Я хачу разам з табою так жыць, каб усёй Маскве моташна стала“.

Калі назаўтра пасьля гэтага да Сьцяпана трапіў брат у саматканай сьвітцы, ён перш-наперш вялеў зьмяніць сьвітку.

Далей Сьцяпан да таго разбазыраў, што пачаў езьдзіць у рэстораны, гуляць з дзяўчатамі. Грамадзкую справу зусім занядбаў. Гэта кінулася ўсім у вочы, дайшло да начальства, і яго зьнялі з пасады. Сьцяпан ізноў вярнуўся да сьвіткі, з якою хацеў разьвітацца назаўсёды. Едучы з Масквы, калёсы грукацелі: „Сьвітка! Сьвітка!“ І ўжо ад гэтага Сьцяпану рабілася страшна.

Ізноў-жа, як бачым, просьценькі сюжэт, але цікавая ідэя. І, дзякуючы апошняму, апавяданьне зразумелае, чытабельнае і ўлюбёнае чытачом. Тып Сьцяпана, узяты М. Чаротам, вельмі яскравы на фоне ня так сучаснасьці, як мінуўшчыны; трапна выхаплены з жыцьця. Хто ня стыкаўся з падобнымі зьявішчамі і іх ня ведае? І таму, што ў „Саматканай сьвітцы“ ачулая, пукатая сапраўднасьць, апавя-