Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/182

Гэта старонка не была вычытаная

Зосяй Ганцкай, чорнарабочай, дачкою рабочага. У гутарцы з Андрэем, Зося прагаварылася аб Галі, якая была беспрацоўнаю і колегавала з Зосяю. Угаварыліся спаткацца на біржы, але Галя ня прышла. Тады Андрэй з Зосяю пашлі да Галі. Нечаканасьць стрэчы ў гэткіх умовах моцна кранула абодвух. Ізноў аднавіліся стрэчы, успаміны, гутаркі аб сэнсе жыцьця. Аднак у Андрэя пачуцьцё любасьці стала здаваць пачуцьцю спагады. Андрэй казаў сабе: „А дзе ёсьць шкадаваньне, там ня можа быць каханьня“. Назаўтра Галя прышла прасіць, каб яе Андрэй уладзіў на працу… Праз тыдзень Зося паведаміла яму, што Галя хворая. Разам з гэтым Андрэй праведаў, што Галю хочуць выдаць за аканома. Ад‘яжджаючы адзін раз дамоў, ён атрымаў ад Галі ліст, у якім яна пісала, каб Андрэй яе забыў.

Спусьціўшы некалькі часу, Андрэй ехаў з вёскі Беліцы. Фурман завёз яго на адзін хутар палуднаваць, расказаўшы, што на ім жыве панская дачка. Выявілася, што то была Галя, — Андрэй, угледзеўшы яе, пазнаў. Застаўся начаваць і праведаў, што Галя мужа ня любіць, бо, „кажуць, у горадзе кавалер застаўся“. На другі дзень Андрэй ізноў вярнуўся да хутару, дзе Галя тайком ад мужа „цела яму сваё прынесла“, а ён яе адпіхнуў ад сябе. Ніякая самаахвярнасьць з яе боку гэтаму не перашкаджала…

Праз нейкі час Андрэй спаткаўся з Зосяю Ганцкай у час мітынгу на заводзе. Зося казала прамову