Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

гэта тады, калі М. Чарот піша сваю аповесьць „Грышка Сьвінапас[1].

Гэты твор задуманы аўтарам у далёка шырэйшым маштабе за ўсе папярэднія яго бэлетрыстычныя творы. Падругое, фабулу для яго М. Чарот узяў з эпохі польскае окупацыі на Беларусі. Героі аповесьці — партызаны, у ліку якіх быў і сам пісьменьнік. Такім чынам, яму добра вядомы і абставіны, у якіх адбываліся дзеі, і зьмест гэтых дзеяў; гэтак званы духовы склад партызан, як больш ня трэба, быў знаны М. Чароту таксама. Яго ж здольнасьць да пабудовы сюжэту і да разьвіцьця інтрыгі пасобілі „Грышку Сьвінапасу“ набыць усе якасьці адмысловай, насычанай сюжэтнасьцю аповесьці. Дзякуючы апошняму, ды плюс багацьцю зьместу, яна паслужыла ўдзячным матэрыялам для першага беларускага фільму „Лясная быль“.

Няма патрэбы спыняцца на падрабязговым разглядзе „Грышкі Сьвінапаса“, паколькі гэты твор М. Чарота стаў блізка вядомы праз кіно шырокаму колу жыхарства не аднае БССР. Тая зацікаўленасьць, якую „Грышка Сьвінапас“ выклікаў з боку гледача — найлепшы сьведка і ацэншчык гэтага твору нашага поэты-пісьменьніка.

XI

Нам застаецца ўсяго дадаць, што і ў галіне бэлетрыстычнай творчасьці М. Чарот можа даць

  1. Адрыўкі з яе друкаваліся ў часопісі „Маладняк“ за 1924 г.