Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

ўвазе, крытыка і была так ашчадна на агляд гэтага боку Чаротавай творчасьці.

У тых рэцэнзіях, якія зьявіліся на „Веснаход“, выразна падкрэсьлівалася думка, што М. Чарот непараўнана слабейшы бэлетрысты ад поэты. З гэтымі думкамі нельга было не згадзіцца, паколькі мы мелі справу з адным „Веснаходам“. Калі-ж М. Чарот даў нам, хоць і незакончаную ў друку, аповесьць „Грышка Сьвінапас“, нашліся ўсе даныя на тое, каб гэту думку грунтоўна пераглядзець.

Заглядаючы ў наступнае, зразумела, пакуль цяжка асьмеліцца паставіць кропкі над і. Якраз гэта цяжкасьць ускладняецца яшчэ і фактам трохгадовага перапынку ў творчасьці М. Чарота. З часу выйсьця яго поэмы „Беларусь лапцюжная“ пясьняр нам нічога ня даў. Мы толькі жылі аднымі чаканьнямі, — калі-ж, нарэшце, зьявяцца распачатыя пісаньнем яго новыя творы? Час ідзе, а іх усё ня відаць.

На гэтай глебе даводзіцца сустракаць розныя непажаданыя размовы, якія сеюць трывогу ў шырачэзных колах прыхільнікаў нашага выдатнага поэты. Трэба спадзявацца — а на гэта ўсе падставы, — што М. Чарот спыніўся на пэўны тэрмін у сваёй творчасьці з тым, каб у хуткім часе паўстаць перад намі ў яе новым, яшчэ больш шумлівым уздыме. Яго маладыя гады, неастываючая энэргія, паўната сіл, бадзёрасьць імкненьняў, настрояў — дарукаю гэтаму.