Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/187

Гэта старонка не была вычытаная

XII

Ня быў-бы поўнасьцю выяўленым портрэт М. Чарота, каб мы абмінулі яго працу ў галіне літаратурна-організацыйнай. Гэта праца ў процэсе будаўніцтва новае пролетарскае беларускае літаратуры зьяўляецца дапаўняльным элемэнтам непасрэднай літаратурнай творчасьці М. Чарота.

Соцыялістычнае будаўніцтва Савецкае Беларусі цесна зьвязана з яе культурным разьвіцьцём. Апошняе не павінна адставаць ад першага, захопліваючы ў свае абоймы найшырэйшыя колы рабоча-сялянскіх грамад. Літаратура, як актыўнейшы фактар у комплексе рухавых культурных процэсаў, ня мусіць замыкацца ў вузкія рамкі адасобленага жыцьця.

Бяз сувязі з працоўнымі гушчамі — яна прызначаецца на застываньне, на пасыўнасьць, на пустасьць. Тым болей гэта ва ўмовах беларускіх, дзе беларускай культуры даводзіцца пракладаць сабе дарогу няпрыбранымі мясьцінамі. Апроч усяго іншага, цесная жывая сувязь з насельніцтвам краіны шляхам дакладаў, вечарын, організацый адчыняе шырокія магчымасьці ў справе паглыбленьня культурных дасягненьняў праз выяўленьне новых здольнасьцяй у літаратурным будаўніцтве.

Разумеючы гэта, М. Чарот організацыяй пісьменьніцкага аб‘яднаньня „Маладняк“ трапна адгукнуўся на пытаньне моманту. Але яго праца ў „Маладняку“, зразумела, перабівала сабою працу па пісаньню. Тры гады заўзятай грамадзка-літаратурнай чыннасьці ада-