Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

этап свае гісторыі і дасягнуць надзвычайнага посьпеху ў сваім поступе.

Царская вайна, разбурэньне Заходняй Беларусі, лютаўская рэволюцыя, нямецкая окупацыя і… праз Кастрычнік да Беларусі, як незалежнай Савецкай Рэспублікі, — гэтыя вагромністай вагі фактары далі магутны, надзвычайны штырхач разьвіцьцю беларускае літаратуры, беларускага мастацтва, наогул — беларускай культуры. Нацыянальны тэатр, выдавецтвы, школы, пэрыодычныя часопісі — гэта замест аднае газэты „Наша Ніва“ і дзесятку-другога кніжачак „сумнае, небагатае вобразамі поэзіі“. Дзесяткі здольных поэтаў — замест чацьвярых.

Гаварыць зараз аб беларускай літаратуры нельга іначай, як толькі з пачуцьцём умільнасьці і ўважлівага ўхіленьня перад сілаю, багацьцем, перад яе паступовым няўхільным разьвіцьцём, перад яе заслугаю ў справе вызваленьня беларускіх працоўных грамад і ў справе агульна-расійскай рэволюцыі. Пройдзены ёю шлях, здавалася-б, так малы і вузкі, а ўмовы — так мізэрны, а тота-ж, яна пераможна выбралася на шырокі шлях буйнага рознастайнага далейшага разьвіцьця свайго.

Калі раней можна было падходзіць да ўсёй беларускай пісьменнасьці з аднакавай меркай „сумнасьці і беднасьці тэм і вобразаў“, то цяпер толькі заядлы вораг, якому ў страху ці ў сваёй выгадзе прыходзіцца зацямняць факты і закрываць вочы на іх праўдзівасьць, — толькі той цяпер сумысьня ўмаліць