Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

хватаў дало яно поэту багата, а навукі — толькі двухклясавую сельскую школу. Доля большасьці беларускіх пісьменьнікаў. І сярэдняя асьвета і унівэрсытэт — замяняла горкае бядотнае жыцьцё і цяжкая мардотная праца. Алеся Гурлу гэта праца вучыла жыць, вучыла пазнаваць і, разам жа, вучыла апяваць сваю долю і долю роўных сабе.

Калі А. Гурло пачуў першыя пазывы да літаратурнай творчасьці, ужо яго землякі-таварышы — Цішка Гартны і Хведар Чарнушэвіч — друкавалі свае творы на старонках беларускае газэты „Наша Ніва“. Ён чытаў іх пасьля „Жалейкі“ і „Песьняў жальбы“ і адчуваў насядаючую патрэбнасьць падаць і свой голас, прылажыць і свой мотыў у маладую беларускую капэлю. Песьні чуліся нудныя, як нудна выглядала ўся вакольная сапраўднасьць; як нудна жылі людзі, таварышы, што пяялі, знаёмыя яму; як нудна шумелі гаі і нізкае рэдкае збожжа на нівах; як цяжка было сваё ўласнае жыцьцё! І ня толькі, дзе поэта бачыў, з чым стыкаўся, а ўсюды — ад Ленінграду да Вільні. Не здарма-ж песьняры Янка Купала і Якуб Колас стуль падавалі свае мінорныя тоны. А вось зьліць-бы ўсе сумныя пачуцьці ў вадно джарало, выбухнуць іх перад сьветам і затапіць людзкое гора і бядоты жыцьця!

І возь у 1910 г. з простымі, пакуль далёка ад дасканаласьці, але са стройнымі вершамі выходзіць А. Гурло на доўгае ўпартае змаганьне побач са сваімі папярэднікамі-таварышамі. На „Песьні жальбы“, на „Жалейку“ адгукаецца спагадаю да краю.