Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

Краю мой, краю,
Горам павіты,
Ўсё ў табе, знаю,
Потам абліта.
Поту і сьлёзаў
Многа бяз ліку,
Як-бы марозаў
Ў доўгую зімку,
Як-бы завеяў
Ветраў шалёных,
Як-бы надзеяў
Ў шчасьце бяздольных[1].

Так ва ўсім краі. Ну што-ж казаць аб сабе, аб прыватным жыцьці? Яно залежыць ад агульнага. Знача, галоўная мэта — змагацца за лепшую долю працоўных мас, а тады надасца і сабе. Але змагацца, ня нудзець, не сумаваць. І поэта хутка кідае мінорныя напевы, а пераходзіць да бадзёрых, рэзвых, завучых.

У гэтых сваіх напевах ён топіць, разам з горам агульным, і сваё ўласнае гора, пазбываецца яго сьвядома. Нават пытацца не даецца:

Ня пытай ты аб жыцьці маім,
Бо ты сэрца да болі трывожыш,
І душа камянее на ім!
Ці-ж пытаньнем ты гору паможаш?[2]

Лепш маўчаць.

І А. Гурло адмахваецца рукамі ад прыватнага жыцьця, занядбайвае яго таму, каб яно не пера-

  1. А. Гурло. Вершы. „Маладая Беларусь“. Сшытак 3. Ленінград. 1913 г.
  2. Там-жа.