шкодзіла думаць аб агульным, аб супольна-людзкім жыцьці. Ці-ж мажліва быць здаволеным самому, калі вакол мукі і бяда вакол „гора пануе“? Душа А. Гурлы не магла гадзіцца з гэтым. Ён уступіў у сьвядомае жыцьцё ў эпоху рэволюцыйнага ўздыму 1905-6 г. г., запаліўся яго ідэаламі, аддаўся яму. А падышлі гады рэакцыі ён перадаўся нацыянальна-рэволюцыйнай справе. Маладая, палкая — гэта справа абурыла яго істоту, завалодала ёю, і поэта глядзеў уперад, поўны надзей і імкненьняў.
Пад шум лясоў, |
Калі вакола панавала псыхічнае разладзьдзе, а царскае правіцельства спраўляла баль перамогі над працоўнымі гушчамі, А. Гурло пяяў:
Мой сьпеў ня гэтакі жудлівы, |
І ён пяяў. Не глядзеў, што бяда цягне за полу прымушае азірнуцца наўкола. Не глядзеў, як-бы нічога няма. А суцяшаў іншых, супакойваў:
Ня тужы, бядача, |
- ↑ „Маладая Беларусь“ Вершы.
- ↑ Там-жа.