Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

Гора яе душыць,
Гора яе сушыць.
Ня тужы, гаротны;
З хвіляй пералётнай
Гэта ўсё праміне,
Ў вечнасьці загіне;
Прахам ад нас пойдзе,
І мы шчасьце знойдзем[1].

|}

Гэта шчасьце пакуль бачылася А. Гурлу цямлівым нявыразным. Інстынктыўна адчуваўся яго прыход, згодна закону поступу. У маладога поэты хапала веры казаць гэта. Але шляху дайсьці да яго ці сродкаў, якімі-б яго прыход падблізіць, ён ня бачыў. Ды не стараўся пакуль знайсьці. Гэта далейшыя клапоты. Перш хлынулі бурлівымі пацёкамі жыцьцёрадыя галасы юнацтва. І поэта арудваў маладым пачуцьцём, задорнымі імкненьнямі.

Яму ўсё „так радасна пяе!“. На гэтых вясёлых мотывах поэты хацелася абаперціся, каб глянуць далёка ўперад і парадавацца, што хоць аднаго з цэлага раду беларускіх песьняроў і пісьменьнікаў абмінула пачуцьцё суму. Хацелася верыць, што разьвіцьцё А. Гурловай творчасьці пойдзе няўхільным, роўным шляхам пад сьветлым настроем. І міжвольна зварачалася на яго пільнае вока чытача. Аднак ня гэтак вышла: жыцьцё не дало спуску і А. Гурлу; яно зьвіхнула яго з роўнага шляху і пачало кідаць па ўхабах хваль. Сьвежая моладасьць, яшчэ небясьпечная, зацьмучаецца раптоўным здарэньнем у сям‘і. Памірае

  1. Маладая Беларусь“ — Вершы.