Колькі мукі душы, колькі сьлёз пралілось |
Гэтымі радкамі А. Гурло акрасьлівае ўсю палосу перажытага ім у Ленінградзе душэўнага заняпаду, які цягнуўся каля трох гадоў і адбіўся на творчасьці поэты шэраю плямінаю ў настроі і ў разьвіцьці ды паглыбленьні творчай стыхіі. Большасьць вершаў гэтага пэрыоду — 1912—1914 гады — занесены ім у аддзел „Трывогі і надзеі“ ў зборніку „Барвенак“. І нават калі прачытаеш тыя з іх, у якіх, па аўтару, ідзе рэч аб надзеі, чуеш тую самую трывогу.
Трывога за долю, за марна прайшоўшую моладасьць, за загубу веры ў сьветлую будучыню. Яна ашчаперыла песьняра кагцістымі лапамі і не давала спакою. Нядаўна нядбайны аб сабе, поэта пачаў скардзіцца, што:
Ня раз ў дрэнны час |
Ен хоча разуверыць сябе, што ня паў духам, што можа яшчэ „сыграць пабудку таму, хто сьпіць“, але ў гэнай ігры яскрава адбіваецца вяласьць і бязьвер‘е. Бадзёрыя тоны — натужлівы і фальшывы; у іх няма запалу, няма натхненьня; сілаю выціснуты на