Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

Насьпелы колас гнецца к долу,
Вядзе вятрыска з ім гамонку;
І звоніць серп сталёвы звонка
У тахту з песьняю вясёлай…

Адмячаецца пабагачэньне тэм.

Поэта пачынаюць цягнуць да сябе і працоўныя напевы; але яшчэ цягне праца зямляробская, на ніве, на лузе, на прасторы, пад сонцам. Праца, якую ён бачыў у горадзе, на заводзе, якая глушыла яго сваім жалезным цяжкім шумам і сьвістам, якая душыла смуродам ды чадам, — гэта праца пакуль ня можа выціснуць з яго леры адпаведных напеваў.

У гучным стуку малатоў, у бразгу жалеза А. Гурло яшчэ ўсё бачыць дысгармонію, нявыразны гул стыхіі індустрыяльнага чудзішча. Але ўжо не баіцца яго, а прыглядаецца, прычуваецца, каб хутка прыняцца за апяваньне…

Праўда, для А. Гурлы ўсё яшчэ праца на полі хоць i цяжкая ды потная, затое прыхарошаная зеленьню, сонцам ды кветкамі, праца з з посьвістам касы, з матляньнем сярпоў, з песьнямі жніўнымі, — гэта праца, знаёмая песьняру, пралазіць у яго душу і трумціць струнамі леры.

Блішчаць на сонцы стальлю косы,
З касы зганяюць срэбра росаў,
Ў рады, у стройныя палосы
Кладуцца сьвежыя пракосы[1].

У палявой працы поэта бачыць урачыстасьць творчае сілы, уздым энэргіі, панаваньне здаровага

  1. Барвенак“, стар. 94.