пачатку. Праца на полі — са значнаю дозаю музычнасьці, з радасным настроем.
Не здарма ўсё выглядае перад ім у ружовых, жывых фарбах. Косы блішчаць, раса серабрыцца, даль ясьнее, мянташкі зычаць. Увогуле — усё пяе жыцьцю літаньню, высноўвае песьні нараджэньня. Здавалася-б, што пры касьбе — зелень замірае, вянуць кветкі, шарэе зялёны гал, ападае тэмп жыцьця — мусіла б павейваць сумлівым настроем, а тота-ж сум гіне ў адзнаньні разумнага погляду на натуральны процэс жыцьця, растае ў бразгу косаў і вяртаецца да вуха ў музычным зыкасплёту. Праца вытыркаецца пераважным момантам, вышэйшым пачаткам. Ня дзіва, што перад ёю, чакаючы яе прыходу —
Сьпелым звонам зазьвінелі каласы… |
Гэтай парою пясьняр, наогул, жыцьцярадасна глядзіць на сьвет, на ўсё акольваючае яго. Як-бы нехта выпусьціў з яго душы балючы нарыў жуды, аблягчыў яе і ўдыхнуў здаровыя сокі энэргіі. З шэрае беспрасьветнае імглы ўхмыльнулася яскравае сонца, затапіла сваім праменьнем абшары і затрапятала яму калыханьнем радасьці. Поэта ў натхненьні ад летняй ночы, якая напоўнена сокамі жыцьця, аса-