Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/220

Гэта старонка не была вычытаная

малатоў А. Гурло цяпер пачувае зусім новыя ноты — тыя-ж ноты ўрачыстасьці, што і ў буры ды навальніцы. Няхай яны страшныя, няхай сіберныя, але ўжо не для яго, не для рэволюцыянэра-ваякі. Калі ў 1913 годзе яны кавалі ланцугі, то цяпер разьбіваюць муку і няволю. Калі раней чуўся ў іх грукаце звон пагарды, то цяпер пяе блаславенства сьвяточнага звону.

Стукае молат паўднёвымі ўдарамі,
Суліць расстацца з мукай, з цяжарамі,
Будзіць палёт пачуцьця…

Сапраўды будзіць палёт пачуцьця і маніць поэту ў горад, у завод, туды, дзе калісьці ён мучыўся ды нудзеў. Цёмны, дымны, чадны — то ў мінулым. А цяпер — іншае. Завод — гэта горан, дзе гартуюцца моцныя душы. А ня то — завод — музыка, нават вясёлая, пераліўная, захапляючая. Пясьняр рашуча пачынае даходзіць да гэтага, пераконваецца. Пахіл да вясковай працы, пераважнасьць яе над працаю заводзкаю паступова меншае, і чым далей, тым з большай пільнасьцю Гурло пачынае прыслухоўвацца да зыкаў заводзкага жыцьця. У канцы 1922 году, якраз пасьля жніва, асаладзіўшыся „сьвістам касы ды сярпа“, поэта пражэ больш экстэнсыўнай працы, дынамікі, колектыўна-зьлітнай рытмікі рухаў і стукаў і бегу машын. Яго сэрца здрочыць адчуваць нясупыннае калыханьне. Ён чуе

Машынны звон, стальны,
Магутны, ён мой гоніць сон…