Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

Загэтым я кірую к волі
Свой гмах-палёт[1].

|}

Гэтым і пазьнейшымі вершамі поэта выразна пачынае адкрываць свае пачуцьці пролетарскасьці. Ён становіцца цьвёрдаю ступою на шлях змаганьня за зацьвярджэньне новай работніча-сялянскай культуры. Выпрацоўваецца няхілкая, роўная лінейка яго далейшага разьвіцьця ў напрамку рэволюцыйнага поступу…

Ня будучы комуністым, ён, аднак, шчыльна падышоў да комуністычных ідэй і стаў шчырым падарожным. Савецкая ўлада — яго ўлада. Бо хто-ж, апроч яе, так шырока разьвінуў нацыянальную політыку? Хто даў мажлівасьць вольнага разьвіцьця беларускай культуры? Толькі комуністычная партыя, партыя рабочых. А. Гурло яскрава гэта адзнае і рад і шчасьліў за сваю радзіму, якую нямерна любіць і якой удзяляе добрую частку свае творчасьці!

Калі мы кажам, што ў творчасьці А. Гурлы адзначаецца новы пахіл, пахіл у бок „песень працы“, то гэта не гаворыць за тое, што ён хацеў-бы чуць іх „унепрастранства“, саміх па сабе. Не! А. Гурло сазнаецца, што ён рад-бы бачыць заводы ў сваёй краіне і чуць песьні „працы“ ў родных мэлёдыях. Затое ён нацыянальны поэта. Так! Нацыянальны элемент у творчасьці А. Гурлы праходзіць чырвонаю ніткаю, ня ўбывае да апошніх часоў. Краіна — Беларусь — як краіна працоўных гушчаў, раней, да

  1. Барвенак“, стар. 210.