Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

яе вызваленьня, выклікала поэтаву спагаду, смутак настрою, скаргі і затаеную злосьць да прыгнятацеляў. Тады любіў яе поэта і шкадаваў. А зараз поэта любіць сваю радзіму, як калыску рэвалюцыі, як выспу, дзе будуецца вольнае жыцьцё. Любіць не пачуцьцём кутніка-абываталя, не пачуцьцём краявіка-шовіністага, а душою рэволюцыянэра-працаўніка, бунтаўшчыка-патрыёта. Так любілі комунары Францускую комуну, так любяць работніча-сялянскія масы свой СССР. Любяць, да гэтага, не плятонічна, ня словамі, а з пачуцьцём самаахвярнасьці. А. Гурло радуецца, што „ўжо час ліхі мінуў“, што „зацьвітае ўжо красою наша бацькаўшчына-маць“. Ён жадае селяніну „жыць у гэтую пару“. А краіну блаславіць з рэволюцыяй, з вызваленьнем:

Весяліся, край-старонка,
Пасьля горкай долі,
Сьпявай песьню сваю звонка
Ў хаце, ў лузе, у полі,
Хмары згінулі на небе,
Сонца сьвеціць з высі;
Ў чорназём і тлусту-глебу,
Край мой, убярыся!
Распачні з ахвотай працу
На заросшай ніве,
Замест хатаў — строй палацы
Новых дзён шчасьлівых;
Бо даволі ў цьме блудзілі,
Гінулі бясконца…
Зацьвітай-жа, край, красою,
Як вясною кветкі!