Гостры плуг і серп з касою
Пройдуць хай палеткі![1]
|}
Доля радзімы, Беларусі — доля поэты. Шчасьце і воля працоўных мас — яго воля і шчасьце.
Новаю думкаю душу парадую, |
Пэўна, што да рэволюцыі ён ня жыў, а марнеў, безварухна стаяў на адным месцы. А цяпер узварухнуўся, і А. Гурло стараецца прылажыць сваю долю працы, долю сваёй энэргіі для таго, каб гэты ўзварух ня спыняўся, не аслабяваў. Ён хоча ўсімі фібрамі свае шчырае душы давясьці сваю краіну да культурнага, экономічнага і гаспадарчага ўзроўню апярэдзіўшых яе краёў. І адзнае, што гэта будзе тым хутчэй, чым хутчэй Беларусь пакрыецца гігантамі-заводамі, калі над яе ціхімі прасторамі панясецца гул малатоў, песьні сырэн, калі заўюцца пукі чорнага дыму. Малаты выкавалі рэволюцыю — малаты выкуюць культуру. Ня трэба быць тэорэтыкам экономічных ведаў, каб спыніцца на гэтым прогнозе. Рабочы (а А. Гурло — рабочы) жыцьцём пераконаны ў гэтым. І чым далей, тым больш і больш сымптомаў за тое, што наш поэта паварочвае сваю творчасьць у бок гарадзкое стыхіі. Нашчупвае грунт да дасканалай пролетарскасьці. І яму ўдаецца гэта. Цьвярдыня, вагкасьць, гучнасьць выразьнеюць у яго строфах. Пераймаецца сугучча тых ці іншых процэ-