Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/237

Гэта старонка не была вычытаная

усё-усенькае і цяжарам давяць нутро, а яму літаральна рагоча шырокі разьліў жыцьця. Хвалі гэтага жыцьця перакідаюцца праз найвышэйшыя муры і „гамонкаю радаснай“ сыплюць радасьць, уздым.

Горад пенны гудкамі рагоча,
Дзень зьвініць, бы празрысты крышталь…
Дзень бурліць, дзень жыве,
Нараджаючы радасьць і пот
(„Полымя“ № 4, 1925 г.).

А са страшных сьцен змывае ўвесь сум месячык, які —

Цэдзіць праз сіты праменьні
На грамаду камяніц…

І яго цздзіва —

Сьцелецца кужалем
З шэптам пабедным на сьвет.
(„Полымя“ № 4, 1925 г.).

Урэшце, —

Будуць аблутаны сьветлымі чарамі
Танкі муроў камяніц.
(„Полымя“ № 8, 1925 г.).

Гэтая руж у фарбах гораду, якую падгледзеў Аркадзь Моркаўка, суліць, урэшце, песьняру стаць на цьвёрды грунт мажорных тонаў, на дарогу без калдабоін. Налёты мінорных адзеньняў — то спадчына сельскіх палёў, вельмі вузкіх і цесных для поэты. Яны не дазволілі яму разгарнуцца, агледзецца і праканацца ў сваім харастве таму, што іх хараство ўступіла для поэты хараству іншаму, адлучанаму ад вясковага, палявога… Апошняе — заспакойлівае, заціхае…