моцны, жывы, гучны, свой. Вось чаму лёгкі шаўкавісты сум яго, прабягаючы, як лунь па траве, вясёльшы душы Якіма-комсамольца, якая ў „ціхіх, спакойных“ мурох нібыта „паланее агнём“. Калі згадзіцца, што і паланее, то агнём не гарачым[1].
Пераказваем, чырвань купальскае краскі гарачэй гэтага агню. Не здарма, чытаючы Паўлюка Труса, шукаеш месцаў, „дзе сонца купае прозалаць у жыце, цалуе сінь“, „дзе арфы звонкая струна заводзіць песьню успамінаў“, дзе „сьветларусы туман лажыцца на кусты“ („Сірата Алеся“). І на гэтым фоне вобразы грамадзкага жыцьця вёскі — гэткіх ядраных, гэткіх здаровых у поэты.
Гэткія выпуклыя жывыя вобразы — блішчаць дыямэнтамі. Іх што далей — тым болей. У нутры поэты — іх цэлыя россыпы. Нельга не пазавідаваць гэтаму многім іншым, якія натуральнасьць замяняюць штучнасьцю думаюць, што яны дасяглі недасяжнага.
І Аркадзь Моркаўка, і Паўлюк Трус блізкі адзін другому ня толькі сваёю дадатнаю здольнасьцю, якая іх паднімае вышэй цэлага шэрагу сучасных маладых песьняроў, а яны яшчэ родны адзін другому і шчырасьцю свайго пачуцьця, яго рэальнасьцю, яго крыштальнасьцю. Не здарма словы, сказы і мэлёдыі іх ліюцца лёгкім бегам ручайка, праходзяць жывою
- ↑ Трэба адзначыць вялікі ўхіл Паўлюка Труса ў бок любоўных тэм. Гэта нездаровае зьявішча, і мы б раілі даць больш увагі тэмам аб праламленьні ў вёсцы Кастрычнікавай рэволюцыі і яе вынікаў.