Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/240

Гэта старонка не была вычытаная

ўмільнасьцю ў нутро чытача. Тут ужо ня блытаецца язык у кастыльных шурпаватых словах, у вобразах, якія могуць бачыць толькі анормальныя вочы. І ў Аркадзя Моркаўкі, і ў Паўлюка Труса знаходзім адпачынак… Але адпачынак не ў настроі, а ў адчуваньні таго ўплыву, які даюць табе мастацкі ўдалыя і сочныя творы на жывой мове.

Дарэчы — аб мове. Абодва песьняры ўладаюць ёю нядрэнна. У абодвух мова багацей за мову многік іх равесьнікаў. Выразная, жывая. Праўда, ня зусім чыстая ад русіцызмаў. Гэтага ў Аркадзя Моркаўкі больш, ніж у Паўлюка Труса. Але і Паўлюк Трус далёка ад іх ня вольны… З гэтага боку абодва песьняры павінны ў сваіх інтарэсах і ў інтарэсах удасканаленьня сваёй творчасьці паклапаціцца аб ачыстцы свае мовы. Гэта ім дасца лёгка, як наогул усе шурпатасьці выпраўляюцца лягчэй у часе аформленьня.

Мы хочам сказаць, сьвядома сказаць, што ні Аркадзь Моркаўка, ні Паўлюк Трус канчаткова яшчэ не аформіліся. Было-б не ў карысьць ніводнаму, каб на тых дасягненьнях, якіх песьняры дайшлі, яны спыніліся. Было б не ў карысьць гэта і беларускай літаратуры. Апошняя рада адмеціць узятых песьняроў, як тых, якія ўжо далі абяцанкі чакаць ад іх куды большага, чымсь прычакалі. А гэта ёсьць вялікая рэч.

Абраны песьнярамі шлях — роўны і просты, ясны і заманчывы. За гэта гаворыць і тое, што яны