Гэта старонка не была вычытаная
на поўросьце, ня маючы дадатку патрэбнае яму вільгаці.
І Аркадзь Моркаўка, і Паўлюк Трус ня могуць абыйсьці між гэтага бязуважна. Для іх, як для поэтаў маладых, толькі што выявіўшых свае здольнасьці ня звычайныя, а абяцаючыя, вялікім заданьнем зьяўляецца ня даць гэтым здольнасьцям спыніцца ў сваім разьвіцьці. Агонь гарыць, калі ў яго падкладаеш гаручы матэрыял.
Пры гэткіх умовах мы ў праве чакаць ад абодвух поэтаў шмат цікавага. У адваротным — грозіць (ужо адмецілася на другіх) стабілізацыя неаформленых здольнасьцяй і страта багатых мажлівасьцяй.
Сваю раду мы лічым тэрміновай і не бескарыснай. Гледзячы на купчастыя руні — сэрца просіць ядраннага жыта[1].
- ↑ Мінуўшыя тры гады з часу напісаньня гэтага артыкулу часткаю апраўдалі нашу апаску. Ніводзін з закранутых намі маладых поэтаў за гэты час ня даў нічога гэткага, што-б сьведчыла за іх далейшы рост. Прынамсі, П. Трус выдаў новы зборнік сваіх твораў, але, судзячы па іх, пакуль ён топчацца на адным месцы. Вокагляд яго не пашырыўся: ахоп — не раздаўся. Тэхніка астаецца на месцы, а ўбогасьць мовы пабівае акорд. А. Моркаўка напісаў зусім мала і не адышоў далёка ад закранутых спачатку тэм. Над доляй памянёных пісьменьнікаў павінны задумацца многія з іх сяброў і равесьнікаў, якія на поэтычную творчасьць глядзяць з поверху, не стараючыся ўзмацаваць сваіх здольнасьцяй зброяю ведаў.