мы кажам? Чым яны акрасьляюцца? Якою формаю ды якасьцю прадстаюць яны перад намі? Якія асабістасьці ў іх характарыстыцы? Што прогназуюць гэтыя дасягненьні новаму 1927 году?
Літаратурныя падзеі толькі што праведзенага году, папершае, падзяляюцца на дзьве асабістасьці. Адна з іх зьмяшчае ў сваім разуменьні факты творчага значэньня ў сэнсе нараджэньня новых здабыткаў літарацкае працы. Другая — зьбірае вакол сябе падзеі організацыйна-ідэолёгічнага характару. Абедзьве гэтыя катэгорыі зьяў, зразумела, цесна між сабою пераплецены і таксама неадлучны ад чыннасьці ўсіх фактараў беларускага жыцьця.
Калі мы падыйдзем да агляду літаратурных здабыткаў 1926 г., то зразу ўсьцешымся ад іх вялікасьці, значнасьці і багацьця. Наперадзе ідзе выдатная колькасьць выпушчанай Беларускім Дзяржаўным Выдавецтвам, ЦБ аб‘яднаньня „Маладняк“ і іншымі організацыямі і ўстановамі літаратурнай мастацкай вытворчасьці. Лічба друкаваных аркушоў дасягае двухсот, з якіх на Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва падае 120[1], на „Маладняк“ з філіямі да 60[2]. Апроч гэтага, шмат бэлетрыстычных і вершаваных твораў зьмяшчалася ў часопісях „Полымя“, „Маладняк“ і інш. Агульны тыраж выданьняў налічвае 100.000 экзэмпляраў