Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/248

Гэта старонка не была вычытаная

і абымае сабою амаль ня сорак чалавек старэйшых і маладзейшых пісьменьнікаў. З апошніх асталося зусім нямнога такіх, чые-б творы ня ўгледзелі сьвет. Зразумела, што побач з выдатнейшымі рэчамі, якія перадсталі чытачу, было шмат і слабых, першых спробаў пяра. Тым ня меней у агульным значэньні росту літаратурнай чыннасьці адно другое папаўняе, сьведчачы аб выяўленьні новых маладых літаратурных сіл. Ад таго, што ім была дадзена мажлівасьць выступіць на суд чытача, залежыць многае ў іх разьвіцьці і ў акрэсьленьні стопня гэтага разьвіцьця. Па тых адзнаках, якія характарызуюць адносіны грамадзкасьці да маладых пісьменьнікаў і песьняроў-пачынальнікаў, гэта, разыход іх твораў і ўвага да іх крытыкі, гаворыць аб дадатных момантах. Помеж з творамі старых пісьменьнікаў, ідзе попыт і на творы маладых. Гэткім чынам, усталеньне новых здольнасьцяй вочавідка.

Ня меней вочавідка і паглыбленьне творчых думак у старэйшых пісьменьнікаў. Шэраг выданых зборнікаў і паасобных твораў найяскравей сьведчаць аб гэтым. Найболей цікавымі прыкладамі служаць для Я. Коласа — яго „На прасторах жыцьця“, для К. Чорнага — „Хвоі гавораць“, для Ц. Гартнага „На перагібе“ (другая частка „Сокаў Цаліны“), для М. Зарэцкага — „Голы зьвер“ і г. д. Адначасна памянёныя рэчы гавораць аб паступовым удасканаленьні творчага разьвіцьця ў адмечаных пісьменьнікаў іх плённасьці і шырыні ахопу. Для Я. Коласа яго