Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/249

Гэта старонка не была вычытаная

апошні зборнік („На прасторах жыцьця“) кажа аб адмэтным павароце пісьменьніка ў ідэолёгічным сэнсе. Я. Колас значна падблізіўся да ідэй сучаснасьці і ў прыгожым сваім апавяданьні „На прасторах жыцьця“ стаў перад намі яе пяўцом. Гэта эволюцыя нашага пісьменьніка асабліва цікава і сымптоматычна; яна акрасьляе сабою тое дадатнае зьявішча ў разьвіцьці беларускае літаратуры, якое гаворыць за яе заўсёдашнюю спадарож жывым сілам і кіпучай творчасьці беларускіх працоўных гушчаў. Часовае ўхіленьне некаторых пісьменьнікаў ад хвалюючых думак бягучага часу, нячуласьць да яго творчых рухаў, мінулася, і беларускія пісьменьнікі сьціслымі шэрагамі становяцца на службу рэволюцыі. Характар і сама істота беларускае рачаіснасьці рашуча ня годзіцца з іншымі, апроч як з рэалістычна-романтычнымі напрамкамі ў беларускай літаратуры.

Мінуўшы год канчаткова рашыў з рэшткамі імажынісцкіх павеваў у маладнякоўскай творчасьці. Тыя з маладнякоўцаў, якія раней ахвяравалі і зьмест і тэхніку балючай вобразнасьці (А. Александровіч, А. Дудар, часта і П. Трус), зараз закінулі гэту асабістасьць і перайшлі да рэальных тонаў і мотываў. У шмат большай долі засталося гэтага налёту ў творчасьці Я. Пушчы, але ў 1926 г. ён мала што даў і праз гэта зьяўляецца выключэньнем…

Аднак, у 1926 г. ў бадзёрасьць беларускае літаратуры пачалі ўкрадацца і сумныя ноткі. Якраз